Абнаўленне прашыўкі
сабвуфера
Калі SubConnect загружана і падключэнне да
сабвуфера ўстаноўлена, праграма будзе заўсёды
правяраць наяўнасць абнаўленняў прашыўкі,
аўтаматычна ці ўручную, пасля таго як вы націсніце на
кнопку УСТАНАВІЦЬ СУВЯЗЬ. Калі абнаўленні будуць
знойдзены, вы ўбачыце наступную выяву.
Рэжым загрузкі
Каб Gold W12 перайшоў у рэжым загрузкі,
спачатку трэба выключыць сабвуфер сеткавым
выключальнікам. Калі ён выключыцца, націсніце
і ўтрымлівайце дыск кіравання, адначасова з
паўторным уключэннем сабвуфера.
Загарацца блакітныя і неонавыя святлодыёды на
ўнутраным крузе дыска кіравання, а святлодыёды на
знешнім крузе будуць міргаць па чарзе, пакуль не
падсвеціцца "Фаза" (як паказана на малюнку ніжэй).
Гэта азначае пераход у рэжым загрузкі.
Цяпер націсніце OK у праграме. "Статус" будзе
паказваць раз'яднанне. Націсніце УСТАНАВІЦЬ
СУВЯЗЬ, і калі сувязь установіцца, зноў з'явіцца
акно, дзе будзе напісана, што даступна абнаўленне.
Перайдзіце да аўтаматычнага абнаўлення.
156
Аўтаматычнае абнаўленне
1.
Каб працягнуць абнаўленне, націсніце ОК. Затым
усплыве яшчэ адно акно, на якім будзе напісана
назва прадукту, нумар версіі і кароткае апісанне
змен.
2.
Націсніце Абнавіць і вы ўбачыце індыкатар
выканання, які паказвае статус абнаўлення.
3.
Калі абнаўленне завершыцца, вы атрымаеце
пацвярджэнне, а потым сабвуфер
перазапусціцца (калі вы націсніце ОК). Калі
сігнал паступіць на сабвуфер, ён аўтаматычна
ўключыцца. Калі сігнал не паступіць, няма
неабходнасці спецыяльна націскаць ці
паварочваць дыск кіравання для выхаду
сабвуфера з рэжыму чакання.
Gold W12