Monitor Audio CUSTOM Serie Guide D'utilisation Du Propriétaire page 113

Table des Matières

Publicité

Les langues disponibles
  • FR

Les langues disponibles

  • FRANÇAIS, page 15
5. Селектар напружання сілкавання
Завадскія налады адпавядаюць напружанню ў краіне паходжання. Іх забараняецца змяняць.
6. Выключальнік электрасілкавання
Галоўны тумблер, які забяспечвае поўнае выключэнне і ўключэнне / пераход у аўтаматычны рэжым. У рэжыме on/auto
(укл. / аўтаматычны рэжым) прылада ўключыцца пры распазнанні сігналу ўвахода ці каманды RS232 і выключыцца праз
20 хвілін (налада па змоўчванні), калі сігнал больш не будзе паступаць (крыніца выключана). Калі ж выкарыстоўваецца
12-вольтны трыгер (гл. вышэй), кантроль за электрасілкаваннем адбываецца пры уключэнні і выключэнні крыніцы сігналу.
7. Месцазнаходжанне IEC-злучальніка сілкавання / засцерагальніка
Сабвуфер абсталяваны трохкантактнай уваходнай разеткай для падключэння да сеткі электрасілкавання. Выкарыстоўвайце
ТОЛЬКІ адпаведны кабель электрасілкавання, які адпавядае патрабаванням IEC і пастаўляецца разам з сабвуферам. Сабвуфер
абсталяваны вонкавым сеткавым засцерагальнікам. Для замены перагарэўшага падчас працы засцерагальніка на яго трымальніку
маецца запасны засцерагальнік. Для замены засцерагальніка неабходна адлучыць кабель электрасілкавання, асцярожна выняць
арыгінальны засцерагальнік з яго трымальніка, які знаходзіцца пад уваходным гняздом (7a, насупраць) электрасілкавання. Калі
засцерагальнік перагарае зноў, рэкамендуецца звярнуцца за дапамогай да ўпаўнаважанага спецыяліста па абслугоўванню. НЕ
спрабуйце зноў замяніць засцерагальнік, паколькі гэта можа прывесці да сур'ёзнага пашкоджання ўзмацняльніка.
8. Дыферэнцыяльны ўваход LFE
Выкарыстоўваецца падчас падлучэння дыферэнцыяльнага выхаду ўзмацняльніка. Лепш за ўсё выкарыстоўваць доўгія
кабелі (больш за 10 м, да 100 м). Дыферэнцыяльнае падлучэнне забяспечвае лепшае, амаль бясшумнае падлучэнне ў
параўнанні з падлучэннем да аналагавых аўдыёраздымаў.
9. Лінейны ўваход RCA
Гэты ўваход выкарыстоўваецца для падключэння сабвуфера да AV узмацняльніка/ прыёмніка. Падчас выкарыстання
ўвахода LFE, функцыя раздзялення частот у меню/устаноўцы не выкарыстоўваецца. Гэта адбываецца таму, што
функцыю раздзялення частот выконвае прылада, да якой падлучаны сабвуфер. Пераключэнне паміж уваходам LFE
і стэраэўваходам адбываецца аўтаматычна.
10. Стэрэаўваход RCA
Для падлучэння 2-канальнай/ стэрэасістэмы ўзмацняльніка. Падлучэнне павінна выконвацца з дапамогай пары
высакаякасных сігнальных кабеляў да выхада папярэдняга ўзмацняльніка. Заўвага: - Каб пазбегнуць перашкод ад
іншага электрычнага абсталявання, даўжыня кабеля не павінна перавышаць 10 метраў.
11. Святлодыёдныя індыкатары першапачатковых налад
Паказваюць выбраную першапачатковую наладу.
1. Музыка (Music): Максімальнае пашырэнне ніжніх частот, каб ахапіць найніжэйшыя частоты кожнага музыкальнага інструмента.
2. Фільм (Movie): Выкарыстанне такога ж нейтральнага ўзмацнення, але з пашырэннем гранічнай частаты, каб
стварыць баланс паміж узрыўнымі і атмасфернымі момантамі добрага фільма.
3. Нейтральны (Flat): Гэта ідэальнае палажэнне, якое спалучае нейтральнае ўзмацненне і мінімальнае выкарыстанне
паляпшэння ад працэсара DSP. Добрая пачатковая кропка для стварэння вашых асабістых профіляў эквалайзера.
4. Ударныя эфекты (Impact): Выкарыстанне максімальнай натуральнай эфектыўнасці дыфузараў для стварэння
ўражальных ударных эфектаў.
12. Кнопка выбару першапачатковых налад
З дапамогай кнопкі можна пракруціць 112 першапачатковыя налады эквалайзера. Глядзіце старонку 6. Яна таксама
пераключае сабвуфер з рэжыму чакання без дадатковага сігналу ўключэння.
13. Рэгуліроўка фазы
Выкарыстоўваецца для сінхранізацыі любых затрымак паміж Сабвуферам і асноўнай акустычнай сістэмай. Калі сабвуфер супадае па фазе
з асноўнай акустычнай сістэмай, атрымліваецца насычанае гучанне. Рэгулюйце фазу, седзячы на звычайным месцы праслухоўвання.
У выніку правільнай настройкі становіцца амаль немагчыма вызначыць месца знаходжання сабвуфера. Рэкамендуецца спрабаваць
розныя варыянты, аднак, звярніце ўвагу на тое, што ў большасці выпадкаў значэнне фазы задаецца роўным 0 градусам, асабліва пры
выкарыстанні лічбавага АВ-працэсара ці ўзмацняльніка АВ-рэсівера. Фазу таксама можна адрэгуляваць на самім сабвуферы.
monitoraudio.com
111

Publicité

Table des Matières
loading

Ce manuel est également adapté pour:

Cw8Cw10Gsw12

Table des Matières