Télécharger Imprimer la page

Monitor Audio WS-10 Mode D'emploi page 93

Publicité

Les langues disponibles
  • FR

Les langues disponibles

  • FRANÇAIS, page 13
Змест
Уступ
Дзякуем за пакупку бесправаднога сабвуфера Monitor Audio WS-10, які распрацаваны і зроблены з выкарыстаннем
высакаякасных сістэм і матэрыялаў, каб забяспечыць вам доўгія гады асалоды, надзейнасці і гордасці ўладання.
Музыка з'яўляецца і павінна заставацца натуральным сродкам паляпшэння жыцця. Яна стымулюе ўяўленне, змяняе
настрой, дапамагае расслабіцца і забяспечвае бясконцыя гадзіны добрага настрою. Кампанія Monitor Audio ганарыцца сваім
імкненнем зрабіць гучанне музыкі максімальна блізкім да арыгінальнага прайгравання.
Сабвуфер WS-10 забяспечаны інавацыйным дыфузарам C-CAM® і 100 Вт узмацняльнікам класа D для атрымання глыбокіх,
кантралюемых, магутных басоў. У адрозненні ад іншых сабвуфераў Monitor Audio, WS-10 мае бесправадны ўваход. Пры
выкарыстанні з ASB-10 ці WT-1, сабвуфер WS-10 можна выкарыстоўваць як бесправадны з радыусам успрыняцця сігналу да
15 метраў.
Калі ласка, прачытайце гэтую інструкцыю, азнаёмцеся з усімі рэкамендацыямі адносна бяспекі і настройкі вашага сабвуфера,
каб дасягнуць яго найлепшага гучання.
Захоўвайце гэтую інструкцыю ў якасці даведніка на далейшы час.
Распакоўка
Будзьце асцярожнымі пры абыходжанні з WS-10.
Асаблівасцю WS-10 з'яўляецца адкрыты дыфузар. Будзьце вельмі асцярожнымі падчас распакоўкі
і ўстаноўкі сабвуфера, каб выпадкова не пашкодзіць яго. Усе фізічныя пашкоджанні дыфузара з-за
невыканання гэтага патрабавання не ўваходзяць у гарантыйнае абслугоўванне.
Провад (правады) электрасілкавання, вуглавы раздым RCA (цюльпан), ножкі і самарэзы знаходзяцца ў асобнай каробцы. Іх
неабходна выняць у першую чаргу.
Каб дастаць WS-10 з каробкі, пакладзіце які-небудзь засцерагальны матэрыял на падлогу. Выньце ўсе аксесуары, а пасля
асцярожна перавярніце каробку. Кіруйцеся знакамі, нанесенымі на каробку. Асцярожна пацягніце каробку з сабвуфера ўверх.
Здыміце фіксуючую стужку з упакоўкі і поўнасцю распакуйце корпус.
Уступ
Распакоўка
Прымацаванне ножак
Панэль узмацняльніка і сродкі кіравання
Святлодыёдны індыкатар на пярэдняй панэлі
Бесправадное папарнае падлучэнне ў першы раз
Размяшчэнне / першпачатковая ўстаноўка
Наладка
Звесткі пра ўладальніка
Тэхнічныя характарыстыкі
Пошук і ліквідацыя няспраўнасцяў
monitoraudio.com
91
91
92
93
94
95
95
96
96
97
98
91

Publicité

loading