Télécharger Imprimer la page

Monitor Audio WS-10 Mode D'emploi page 100

Publicité

Les langues disponibles
  • FR

Les langues disponibles

  • FRANÇAIS, page 13
Пошук і ліквідацыя няспраўнасцяў
Пры ўзнікненні любых тэхнічных ці наладачных праблем з сабвуферам звяртайцеся да прыведзеных ніжэй інструкцый па
пошуку і ліквідацыі няспраўнасцей.
Сабвуфер не ўключаецца/ адсутнічае сілкаванне.
Ці гараць святлодыёдныя індыкатары на пярэдняй панэлі? Калі не, праверце падключэнне правадоў электрасілкавання
да сабвуфера і ўключэнне ў разетку. Праверце таксама засцерагальнік і сеткавую вілку (калі ёсць).
Ці свеціцца святлодыёд чырвоным святлом? Калі так, то сілкаванне на прыладу паступае. Магчыма, сігнал не паступае,
а, магчыма, падключаны 12В трыгер і крыніца не ўключана (гл. ніжэй).
Ці падключаны 12В трыгер? Калі так, сабвуфер не ўключыцца, пакуль не будзе ўключана крыніца.
Ці паступае сігнал на сабвуфер (12В трыгер не выкарыстоўваецца)? Калі пераключальнік сілкавання знаходзіцца ў
палажэнні Укл. ці Аўта, праверце, ці ўключана крыніца. Паспрабуйце адрэгуляваць узровень гука крыніцы.
Калі прылада па-ранейшаму не ўключаецца / адсутнічае сілкаванне, калі ласка, звярніцеся да рэгіянальнага
прадаўца / дыстрыб'ютара ці ў кампанію Monitor Audio.
Адсутнічае гук з сабвуфера.
Святлодыёдны індыкатар на пярэдняй панэлі чырвоны, сіні ці зялёны? Калі чырвоны — прылада фактычна не ўключана.
Гл. парады вышэй. Калі індыкатар зялёны, ваша прылада падключана і ўключана ў рэжыме аналагавага ўвахода LFE.
Калі індыкатар сіні і не міргае, прылада знаходзіцца ў бесправадным рэжыме, калі міргае — ідзе пошук перадатчыка.
Праверце наступныя варыянты.
Ці правільна падключаны сігнальныя кабелі? Праверце. Калі магчыма, паспрабуйце замяніць іншым, рабочым
камплектам.
Магчыма, узровень гучання занадта нізкі. Паспрабуйце крыху павысіць узровень на крыніцы сігналу.
Ці спрабавалі пераключаць уваходы?
Калі вы ўсё роўна не атрымліваеце сігналу, неадкладна звяжыцеся з мясцовым дылерам / дыстрыб'ютарам Monitor Audio.
98
WS-10

Publicité

loading