Monitor Audio IA150-2 Manuel Du Propriétaire page 121

Masquer les pouces Voir aussi pour IA150-2:
Table des Matières

Publicité

Les langues disponibles
  • FR

Les langues disponibles

  • FRANÇAIS, page 16
Назначыць папярэднія налады
(Allocate Preset)
Выхадны канал (Output Channel) – выберыце канал для
рэдагавання і наладу DSP (DSP Preset). Калі канал выбраны
ў выпадным меню, эквівалентны яму канал таксама будзе
паказаны ў адаведным выпадным меню.
Назва выхаду (Output Name) – тэкставы ўвод назвы
канала. Калі назва будзе зменена тут, яна таксама
зменіцца на старонцы налад уваходу/выхаду.
Налады DSP (DSP Preset) – выбар захаваных налад
DSP для прымянення на выхадных каналах. Заўсёды
індывідуальна выбіраюцца для кожнага каналу, ніколі не
сінхранізуюцца ў стэрэапарах.
Тэставы сігнал (Test Signal)
Выхадны канал (Output Channel) – выберыце выхадны
канал для накіравання тэставага сігналу. Калі канал
выбраны ў выпадным меню, эквівалентны яму канал
таксама будзе паказаны ў іншым выпадным меню.
Стымул (Stimulus) – выберыце ружовы шум (Pink Noise)
ці любы ўваходны канал, каб часова накіраваць на
выбраны выхад.
Узровень гучнасці (Volume Level) – узровень гучнасці
стымулу выбранага канала ў дБ.
Укл./Выкл. (On/ Off) – уключае і выключае выбраны
стымул. Стандартна выключаецца пасля выхаду са старонкі
налад DSP.
Імпарт/экспарт налад (Import/ Export Preset)
Усе налады (All Presets) – імпарт/экспарт усіх налад DSP
у файл ці з файла.
Адна налада (Single Preset) – імпарт/экспарт адной
выбранай налады DSP у файл ці з файла.
Дубліраваць налады (Duplicate Preset)
Капіраванне налады DSP X у наладу DSP Y. Абедзве налады
можна выбраць у выпадным меню.
Выбраць / перайменаваць наладу DSP
(Select/ Rename DSP Preset)
Выбраць наладу DSP (Select DSP Preset) – выбраная
налада будзе аўтаматычна захоўваць усе змены ў наладах
эквалайзера ў наладах ніжэй.
Рэдагаваць назву налады (Edit Preset Name) –
поле для ўводу карыстальніцкай назвы налады замест
стандартнай.
Скід налад (Reset) – скідвае ўсе назвы і налады выбранай
першапачатковай налады да стандартных значэнняў.
Графік эквалайзера (EQ Graph)
Паказвае крывую налад эквалайзера
Параметры эквалайзера (EQ Parameter)
10-палосны эквалайзер з наступнымі зменнымі наладамі:
Эквалайзер Укл./Выкл. (EQ – On/ Off) –
выкарыстоўваецца для ўключэння дыяпазону частот для
актывацыі змены прымененых параметраў.
Частата эквалайзера (EQ Frequency) – цэнтральная
кропка дыяпазону частот, пры якой прымяняюцца змены.
Эквалайзер – Q (EQ – Q) – Q-фактар кантралюе
дыяпазон, на які будзе ўздзейнічаць эквалайзер (значэнне
ў дыяпазоне ад 0,3 да 24). Чым ніжэйшы Q-фактар,
тым шырэйшы дыяпазон (і будуць задзейнічаны больш
частот з абодвух бакоў ад цэнтральнай кропкі). Чым
вышэй Q-фактар, тэм ніжэйшы будзе дыяпазон (і будзе
задзейнічана менш частот).
Выраўноўвальнік частаты +/ - дБ (EQ – Gain +/ - dB)
– павышэнне ці паніжэнне ўзроўню/гучнаці абранай
частаты.
Нахільная рэгуліроўка (Tilt Control)
Тут вы можаце змяняць гучнасць частот, каб задаць
павелічэнне ці памяншэнне ад зададзенай гучнасці
частаты. Прымяняйце «Нахільную рэгуліроўку
эквалайзера» (Tilt EQ Filter) да нізкіх і высокіх частот,
змяняючы наступныя параметры:
Нахільная рэгуліроўка Укл./Выкл. (Tilt On/ Off) –
выкарыстоўваецца для выбару высокачастотнага (High
Tilt EQ Filter) ці нізкачастотнага фільтра (Low Tilt EQ Filter)
нахільнай рэгуліроўкі эквалайзера, каб актываваць змену
неабходнага параметра.
Частата (Frequency) – стартавая кропка для прымянення
рэгуліроўкі.
Прырост (Gain) – павелічэнне ці памяншэнне узроўню/
гучнаці.
Красоверы (Crossover)
Тут вы можаце прымяняць фільтры для верхніх частот
(HP) ці ніжніх частот (LP). Гэта карысна пры выкарыстанні
пасіўных сабвуфераў (будзе прымяняцца фільтр LP) ці
маленькіх сатэлітных дынамікаў, якія не ўспрымаюць нізкія
частоты (будзе прымяняцца фільтр HP). Устанаўлівайце
фільтры для верхніх (HP) і ніжніх частот (LP), наладжваючы
наступныя параметры:
Красовер Укл./Выкл. (Crossover On/ Off) –
выкарыстоўваецца для ўключэння фільтра для верхніх
частот (HP) ці ніжніх частот (LP) для актывацыі змены
прымененых параметраў.
Зніжэнне частаты (Cut off Frequency) – задае зніжэнне
на 6 дБ для кожнага фільтра для верхніх частот (HP) ці
ніжніх частот (LP).
Тып фільтра (Filter Type) – можна змяняць крокам па
6, 12, 18, 24 дБ на актаву для кожнага фільтра для верхніх
частот (HP) ці ніжніх частот (LP). Чым больш значэнне, тым
больш круты нахіл вугла закрыцця.
Затрымка (Delay)
Тэкставае поле ўводу для задання затрымкі ў мілісекундах,
футах ці метрах.
Калі значэнне зададзена для адной велічыні, дзве астатнія
вылічваюцца аўтаматычна.
monitoraudio.com
119

Publicité

Table des Matières
loading

Produits Connexes pour Monitor Audio IA150-2

Ce manuel est également adapté pour:

Ia60-12Ia200-2cIa150-8cIa800-2c

Table des Matières