Рэжым
Рэжым
магутнасці
чакання
Кнопка
Н/П
ўключэння
Аўдыя
2 Вт
Трыгер
2 Вт
напружання
Энергазбера-
гальны рэжым
0,5 Вт
«Аўдыя»
Энергазбера-
гальны рэжым
0,5 Вт
«Напружанне»
Кнопка загрузкі побач з выпадным меню актывуе
выбраную наладу і перазагрузіць узмацняльнік пасля
пацвярджэння ва ўсплывальным акне. Актыўныя агульныя
налады будуць адлюстраваны пасля абнаўлення вэб-
старонкі.
Рэдагаваць назву налады (Edit Preset name) –
тэкставае поле для рэдагавання назвы налады, выбранай у
выпадным меню.
Імпарт/экспарт агульнай налады (Import/
Export Global Preset)
Усе налады (All Presets) – імпарт/экспарт усіх агульных
налад у файл ці з файла.
Адна налада (Single Preset) – імпарт/экспарт адной
агульнай налады з меню ў файл ці з файла.
Дубліраваць агульныя налады (Duplicate
Global Preset)
Капіраванне агульнай налады X у агульную наладу Y.
Абедзве налады можна выбраць у выпадным меню.
Скід налад (Reset)
Скід да завадскіх налад (Factory Reset) – кнопка скіду
верне ўсе налады (агульныя і налады лічбавай апрацоўкі
сігналу) да завадскіх налад. Калі націснуць гэту кнопку,
святлодыёдны індыкатар уключэння заміргае, а потым
адбудзецца перазагрузка.
Абнаўленне (Update)
Абнаўленне праграмнага забеспячэння (Firmware
Update) – гэта кнопка ўсталюе праграму (файл у фармаце
.bin), выбраную карыстальнікам. Калі абнаўленне пройдзе
паспяхова, на сайце з'явіцца апавяшчэнне. Выконвайце
прапанаваныя крокі, каб перазапусціць узмацняльнік і
вярнуцца на старонку базавых налад. Апошняя версія
праграмнага забеспячэння будзе даступная для спампоўкі
на сайце monitoraudio.com
ЗАЎВАГА! Мы раім правяраць версію праграмнага
забеспячэння падчас кожнай усталёўкі. Апошнюю
версію праграмнага забеспячэння можна знайсці на
сайце monitoraudio.com
Сеткавыя камунікацыі
ў рэжыме чакання
Н/П
Ёсць
Ёсць
Няма
Няма
monitoraudio.com
Налады ўваходу/выхаду (Input/
Output Settings)
Тут вы можаце наладзіць шлях кожнага ўваходу для
выбранага выхаду. Таксама можна задаць узровень сігналу,
рэжым, зрушэнне і параметры гуку. Тут вы таксама можаце
актываваць рэжымы ўзмацняльніка, такія як 70-вольтная
лінія (толькі для IA800-2C) ці маставое падключэнне.
ЗАЎВАГА! Некаторыя змены на сайце не
будуць адлюстроўвацца, пакуль вы не
абновіце старонку ўручную ці не
пяройдзеце на іншую старонку.
Налады ўваходаў (Input Setup)
Тут паказаны ўсе даступныя каналы ўваходу. Назву
кожнага ўваходу можна змяніць, а ўзровень сігналу для
кожнага каналу можна задаваць крокам +/-6 дБ. Узровень
сігналу (Trim Level) – гэта ўзровень на ўваходзе перад
узмацненнем.
Налады выхадаў (Output Setup)
Канал (Channel) – выберыце выхадны канал для
рэдагавання. Калі канал выбраны ў выпадным меню,
эквівалентны яму канал таксама будзе паказаны ў іншым
выпадным меню (напрыклад, калі канал 1 ЛЕВЫ выбраны
ў левым выпадным меню, у правым выпадным меню
з'явіцца канал 1 ПРАВЫ).
Назва выхаду (Output Name) – увядзіце назву ўваходу
для назвы выхаду каналу.
Стэрэа/Мона (Stereo/ Mono) – выбар «Стэрэа/Мона»
для кожнага каналу. Калі выбраны рэжым «Мона» (Mono),
правы і левы ўваходныя каналы аб'ядноўваюцца ў мона
на выбраных выхадах.
Налады DSP (DSP Preset) – выбар захаваных налад
DSP для прымянення на выхадных каналах. Заўсёды
індывідуальна выбіраюцца для кожнага каналу, ніколі не
сінхранізуюцца ў стэрэапарах.
117