Télécharger Imprimer la page

Master BP 13 INOX Notice D'utilisation page 6

Chauffe-terrasse

Publicité

Les langues disponibles
  • FR

Les langues disponibles

  • FRANÇAIS, page 14
ПАТРАБАВАННІ ДА ГАЗУ
Выкарыстоўвайце толькі прапан або бутан.
Для далейшага выкарыстання блок рэгулятара ціску і газавага
шланга павінны адпавядаць мясцоваму заканадаўству і
стандартам.
Ўстаноўка павінна адпавядаць мясцоваму заканадаўству, а ў
выпадку адсутнасці такога - стандартам на захоўванне і працу
з вадкімі газамі.
Дэфармаваны, пакрытыя іржой або пашкоджаны газавы балон
з'яўляецца пагрозай і павінен быць правераны пастаўшчыком.
Забараняецца выкарыстоўваць балон з прапанам з
пашкоджаным патрубкам вентыля.
Балон з прапанам устанавіць, забяспечваючы лёгкі доступ да
вентыля праз адтуліну ў корпусе балона.
Забараняецца падлучаць неадрегуляваны балон з прапанам да
абагравальніка.
ВЫПРАБАВАННІ НА ГЕРМЕТЫЧНАСЦЬ
Газавыя злучэнні абагравальніка перад адгрузкай праходзяць
завадскія выпрабаванні на герметычнасць. Неабходна дакладна
праверыць герметычнасць прылады на месцы ўстаноўкі з прычыны
імавернасці няправільнага абыходжання з абагравальнікам падчас
транспарціроўкі або прыкладання празмернага ціску.
Падрыхтаваць мыльны раствор з вадкіх мыйных сродкаў і вады.
Мыльны раствор можна размяркоўваць пры дапамозе
распыляльніка, пэндзля або тканіны. У выпадку ўцечкі
выкрываюцца мыльныя бурбалкі.
Абагравальнік неабходна правяраць з поўным балонам.
Абавязкова пераканацца, што рэгуляцыйны вентыль закручаны.
Уключыць падачу газу.
У выпадку выкрыцця ўцечкі адключыць падачу газу. Зацягнуць
негерметычныя фітынгі, затым уключыць падачу газу і правесці
паўторную праверку.
Паленне падчас правядзення выпрабаванняў на герметычнасць
строга забаронена.
ЭКСПЛУАТАЦЫЯ І ЗАХОЎВАННЕ
УКЛЮЧЭННЕ АБАГРАВАЛЬНІКА:
1.
Поўнасцю адвінціць вентыль газавага балона.
2.
Націснуць і павярнуць ручку рэгулятара ў зыходнае палажэнне
(на 90 градусаў супраць гадзіннікавай стрэлкі).
3.
Націснуць ручку рэгулятара і ўтрымліваць на працягу 30 секунд.
Утрымліваючы ручку, некалькі разоў націснуць кнопку
запальвання, пакуль не запаліцца кантрольнае полымя.
Адпусціць ручку рэгулятара пасля загарвання кантрольнага
полымя.
ЗАЎВАГА:
Пры падключэнні новага балона неабходна выдаліць паветра з
газавага шланга праз накіравальную адтуліну.
Запальваючы кантрольнае полымя, неабходна ўпэўніцца, што
ручка регулятара падчас націскання кнопкі запальвання
націснута. Ручку рэгулятара можна адпусціць пасля ўключэння
кантрольнага полымя.
Кантрольнае полымя можна назіраць і правяраць праз
невялікае круглае акенца з высоўным вечкам, размешчаным ў
ніжняй частцы засланкі гарэння (з левага ці правага боку
рэгулятара).
Калі кантрольнае полымя не загараецца або згасае, паўтарыце
крок 3.
4.
Калі кантрольнае полымя загарыцца, устанавіць ручку
регулятара на максімум і пакінуць у гэтым палажэнні на 5 ці
больш хвілін, пасля чаго павярнуць ручку да патрэбнай
тэмпературы.
ВЫКЛЮЧЭННЕ АБАГРАВАЛЬНІКА:
1.
Павярнуць ручку рэгулятара ў зыходнае палажэнне.
2.
Націснуць і павярнуць ручку ў палажэнне OFF (ВЫКЛ).
3.
Цалкам адключыць газавы балон.
Ручка рэгулятара
Распальванне
ЗАХОЎВАННЕ
1.
Заўсёды адключаць падачу газу з газавага балону пасля
заканчэння працы прылады або ў выпадку яе няспраўнасці.
2.
Зняць рэгулятар ціску і газавы шланг.
3.
Праверыць вентыль падачы газу на герметычнасць і наяўнасць
пашкоджаннняў. У выпадку сумненняў адносна спраўнасці,
пастаўшчык газу павінен яго замяніць.
4.
Ні ў якім выпадку не захоўваць балоны звадкаванага газу пад
зямлёй або ў месцах з недастатковай вентыляцыяй.
ЧЫСТКА І ТЭХНІЧНАЯ АБСЛУГОЎВАННЕ
Працерці пакрытыя пылам паверхні мяккай вільготнай тканінай.
Не выкарыстоўваць для чысткі абагравальніка
лёгкаўзгаральныя або каразійныя ачышчальныя сродкі.
Выдаліць адходы з гарэлкі і падтрымліваць яе чысціню для
далейшага бяспечнага выкарыстання.
Закрываць гарэлку ахоўным вечкам (пры наяўнасці) у часе, калі
абагравальнік не выкарыстоўваецца.
ДАДАТКОВЫЯ ЭЛЕМЕНТЫ
Неабходныя інструменты:
плоскі ключ (машынны) 10 х 13 мм
разводны ключ даўжынёй (2) 20 см
пасатыжы даўжынёй 23 см
Адвёртка "Philips" з сярэднім наканечнікам
Распыляльнік з мыльным растворам для праверкі
герметычнасці
Камплектацыя пастаўкі:
Падстава з цыліндрычнай камерай для газавага балона і апоры
стойкі.
9 кальцавых гаек (M6 мм), 9 малых шруб (М6 х 10 мм), 9 малых
плоскіх шайбаў (дыяметр 6 мм) для ўстаноўкі рэфлектара.
6 вялікіх шруб і гаек з фланцам (M6) для апорных ног / устаноўкі
галоўнай стойкі.
3 сярэднія шрубы (М8 х 15 мм) для ўстаноўкі апорных ног /
падставы.
3 распоркі рэфлектара і двухвушнікі, 9 вялікіх плоскіх шайбаў
для ўстаноўкі рэфлектара і гарэлкі.
3 крапежныя шрубы
ПАРАДАК ЗБОРКІ (Дадатак I)
КРОК 1
1-1. Уставіць тры апоры стойкі ў адтуліны на падставе, як паказана
на малюнку.
1-2. Пры дапамозе трох сярэдніх шруб (M8x15) спалучыць апоры
стойкі з падставай.
КРОК 2
2-1. Накласці стойку зверху на тры апоры стойкі.
2-2. Пры дапамозе 6 вялікіх шруб і гаек з фланцам (M6) спалучыць
стойку з 3 апорамі стойкі. Зацягнуць шрубы і гайкі.
КРОК 3
2-1. Накласці стойку зверху на тры апоры стойкі.
2-2. Пры дапамозе 6 вялікіх шруб і гаек з фланцам (M6) спалучыць
стойку з 3 апорамі стойкі. Зацягнуць шрубы і гайкі.
КРОК 4
4-1. З гарэлкі выкруціць 4 шрубы.
4-2. Газавы шланг прапусціць праз стойку
4-3. Прымацаваць гарэлку да стойкі пры дапамозе чатырох шруб.
КРОК 5
5-1. Праверыць адпаведнасць спалучэння вертыкальнай стойкі і
гарэлкі рэкамендацыям інструкцыі. Упэўніцца, што ўсе балты і гайкі
зацягнуты.
5-2. Укласці 6 вялікіх плоскіх шайбаў на тры распоркі рэфлектара.
КРОК 6
Прымацаваць рэфлектар пры дапамозе 3 вялікіх плоскіх шайбаў і 3
двухвушнікаў.
КРОК 7
7-1. Падняць корпус для газавага балона і паставіць на раму стойкі.
7-2. Падлучыць рэгулятар да камеры для газавага балона і
прымацаваць яго развадным ключом.
7-3. Прымацаваць канец шланга уваходнага газа да рэгулятара.
7-4. Памясціць балон звадкаванага газу на падставу.
ЭЛЕМЕНТЫ КАНСТРУКЦЫІ І
ТЭХНІЧНЫЯ ХАРАКТАРЫСТЫКІ (Дадатак II)
I.
Рэфлектар
II.
Засланка гарэння
III.
Падстава гарэлкі
IV.
Кратка падачы паветра
V.
Кантролер газавага вентыля
VI.
Падстава корпуса кантролера
VII.
Стойка
VIII.
Камера для газавага балона
IX.
Апора стойкі
X.
Падстава

Publicité

loading