Télécharger Imprimer la page

Master BP 13 INOX Notice D'utilisation page 5

Chauffe-terrasse

Publicité

Les langues disponibles
  • FR

Les langues disponibles

  • FRANÇAIS, page 14
ЗАХОЎВАЙЦЕ ІНСТРУКЦЫЮ ДЛЯ МАГЧЫМАСЦІ ЯЕ
ПРЫМЯНЕННЯ Ў БУДУЧЫНІ.
ПРАВІЛЫ БЯСПЕКІ ПАДЧАС ЭКСПЛУАТАЦЫІ
ПЕРАД ВЫКАРЫСТАННЕМ АБАГРАВАЛЬНІКА АЗНАЁМЦЕСЯ С
ІНСТРУКЦЫЯЙ
У МЭТАХ БЯСПЕКІ
Пры выяўленні паху газу:
1.
Адключыце падачу газу да прылады.
2.
Загасіце адкрытае полымя.
3.
Калі пах застаецца, неадкладна звярніцеся да пастаўшчыка
газу або пажарнай службы.
У МЭТАХ БЯСПЕКІ
1.
Не захоўвайце i не выкарыстоўвайце бензін або іншыя
лёгкаўзгаральныя пары ці вадкасці ў непасрэднай блізкасці ад
гэтай ці любой іншай прылады
2.
Не захоўвайце не падключаны газавы балон паблізу ад гэтай ці
любой іншай прылады
ПАПЯРЭДЖАННЕ
1.
Абагравальнік прызначаны для выкарыстання на адкрытым
паветры ці ў памяшканнях з добрай вентыляцыяй.
2.
У месцах з добрай вентыляцыяй адкрытая прастора павінна
складаць не менш 25% плошчы.
3.
Агульная плошча складаецца з сумы плошчаў сцен.
УВАГА:
Няправільная ўстаноўка, настройка, мадыфікацыя, рамонт або
абслугоўванне прылады могуць прыводзіць да траўміравання ці
пашкоджанняў рэчаў. Калі ласка, уважліва прачытайце інструкцыю
па ўстаноўцы, эксплуатацыі і тэхнічным абслугоўванні перад
рамонтам прылады.
ПАПЯРЭДЖАННЕ
Прачытайце інструкцыю перад устаноўкай і выкарыстаннем
абагравальніка:
Устаноўка прылады і хаванне газавых балонах ажыццяўляецца
ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзеючага заканадаўства;
Не засланяць вентыляцыйныя адтуліны на корпусе балона;
Не перамяшчаць прыладу падчас працы;
Перад перамяшчэннем прылады закруціць вентыль газавага
балону або рэгулятар;
Трубы або эластычны шланг замяняць у рэкамендуемыя
тэрміны;
Выкарыстоўваць толькі рэкамендаваны заводам-вытворцам від
газу і балона;
Падчас моцнага ветру неабходна ўважліва сачыць за тым, каб
прылада не перахілялася;
ЗАЎВАГІ
ПЕРАД ПАЧАТКАМ ПРАЦЫ УВАЖЛІВА ПРАЧЫТАЙЦЕ
НАСТУПНАЯ ЎКАЗАННІ ПА БЯСПЕЦЫ.
Выкарыстанне абагравальнікаў ў памяшканнях можа
прыводзіць да траўміравання ці пашкоджанняў маёмасці.
Вулічны абагравальнік не прызначаны да ўстаноўкі на
транспартных сродках для адпачынку і / або лодках. Мантаж і
рамонт павінны выконвацца спецыялістамі адпаведнай
кваліфікацыі.
Няправільная ўстаноўка, настройка, мадыфікацыя, рамонт або
абслугоўванне прылады могуць прыводзіць да траўміравання ці
пашкоджанняў маёмасці.
Пры неабходнасці замена рэгулятара магчыма толькі на
рэкамендуемыя вытворцам мадэлі. Падчас працы прылады
забараняецца выкарыстоўваць бензін або іншыя
лёгкаўзгаральныя пары ці вадкасці.
Перад пачаткам эксплуатацыі, а таксама не радзей, чым раз у
год, спецыяліст адпаведнай кваліфікацыі павінен праводзіць
праверку герметычнасці і наяўнасці пашкоджанняў усяго
газавага абсталявання, шланга падачы газу, рэгулятара, запалу
або гарэлкі пашкоджанні.
Усе выпрабаванні на герметычнасць праводзяцца пры
дапамозе мыльнага раствору. Забараняецца выкарыстоўваць
адкрыты агонь для праверкі герметычнасці прылады.
Забараняецца выкарыстоўваць абагравальнік да праверкі
герметычнасці ўсіх злучэнняў.
У выпадку выяўлення паху газу неадкладна закруціць вентыль
падачы газу. Закруціць вентыль газавага балону. Калі патрубак
газавага шланга / рэгулятара не герметычны, неабходна
герметызаваць патрубак і правесці выпрабаванне не
герметычнасць. Калі мыльныя бурбалкі ўтвараюцца далей, у
мэтах бяспекі газавы шланг неабходна вярнуць прадаўцу. Калі
ўцечка адбываецца на ўваходным патрубку вентыля рэгулятара
/ балона, яго набходна аддзяліць, паўторна падлучыць і
правесці яшчэ адно выпрабаванне на герметычнасць. Калі
бурбалкі не знікнуць пасля некалькіх выпрабаванняў, гэта
азначае, што вентыль балона пашкоджаны і яго неабходна
вернуць прадаўцу балона.
Не перамяшчаць абагравальнік падчас працы.
Не перамяшчаць выключаны абагравальнік, пакуль яго
тэмпература не панізіцца. Пазбягаць затыкання і забруджвання
вентыляцыйнай адтуліны корпуса балона.
BY
Не перафарбоўваць выпраменьвальнік, панэль кіравання ці
награвальны рэфлектар.
Падтрымліваць чысціню блока кіравання, гарэлкі і каналаў
падводу паветра абагравальніка. Пэўныя ўмовы карыстання
могуць патрабаваць больш частай чысткі абагравальніка. Калі
абагравальнік не выкарыстоўваецца, камеру для звадкаванага
газу неабходна аддзяліць. Неабходна неадкладна праверыць
абагравальнік пры ўзнікненні адной з наступных непаладак:
- абагравальнік не дасягае патрабаванай тэмпературы,
- чутны гук патрэсквання гарэлкі падчас выкарыстання (у норме
нязначнае патрэскванне ўзнікаее толькі пры выключэнні
гарэлкі),
- пах газу ў спалучэнні з вельмі інтэнсіўным колерам на вярху
полымя.
Блок рэгулятара і газавы шланг неабходна размяшчаць ў
належнай адлегласці ад праходаў, каб пазбегнуць спатыкання
аб іх, або ў месцы, дзе яны не будуць падвяргацца
пашкоджанням.
Перад запускам абагравальніка неабходна ўсталяваць ўсе
ахоўныя экраны або ахоўныя прыстасаванні, знятыя падчас
тэхнічнага абслугоўвання абагравальніка.
Дарослыя і дзеці павінны трымацца ўдалечыні ад паверхняў з
высокай тэмпературай нагрэву, каб пазбегнуць апёкаў або
запальвання вопраткі. Дзеці павінны знаходзіцца пад наглядам
дарослых падчас знаходжання зблізку ад абагравальніка.
Забараняецца вешаць вопратку ці іншыя лёгкаўзгаральныя
матэрыялы на абагравальнік або побач з ім. Замену газавых
балонаў неабходна праводзіць ў памяшканні з добрай
цыркуляцыяй паветра, удалечыні ад крыніц запальвання
(свечкі, цыгарэты або іншыя прылады, якія могуць утвараць
агонь...).
Неабходна ўпэўніцца, што пракладка рэгулятара ўстаноўлена
правільна і выконвае свае функцыі.
Не засланяць вентыляцыйныя адтуліны на корпусе балона.
Неабходна перакрыць падачу газу на вентылі газавага балона
пасля заканчэння працы прылады.
У выпадку ўцечкі газу, прыбор не павінен выкарыстоўвацца, а
калі ён уключаны, неабходна перакрыць падачу газу, правесці
праверку прылады і адрамантаць перад паўторным
выкарыстаннем.
Рэкамендуемая частата праверак труб і шлангаў – не радзей,
чым адзін раз у месяц, а таксама падчас кожнай замены
балонаў. У выпадку ўзнікнення трэшчын або іншых
пашкоджанняў шланг неабходна замяніць на аналагічны (той жа
даўжыні і якасці).
РАЗМЯШЧЭННЕ АБАГРАВАЛЬНІКА
Абагравальнік прызначаны для вонкавага выкарыстання. Для
яго працы неабходна забяспечыць дастатковую колькасць
свежага паветра.
Заўсёды трымаць абагравальнік на адлегласці ад
лёгкаўзгаральных матэрыялаў, г.зн. 100 см ад яго верху і мін.
100 см па абодвух баках.
Абагравальнік павінен быць усталяваны на ўстойлівай і роўнай
паверхні.
Забараняецца выкарыстоўваць абагравальнік у прысутнасці
выбухованебясьпечнай атмасферы, г.зн. у месцах хавання
бензіну або іншых лёгкаўзгаральных вадкасцяў ці пароў.
Для засцярогі абагравальніка ад моцнага ветру падставу
неабходна надзейна замацаваць балтамі да падлогі.
Прымацаванне падставы да падлогі

Publicité

loading