Télécharger Imprimer la page

Monitor Audio Gold W15 Manuel Utilisateur page 135

Masquer les pouces Voir aussi pour Gold W15:

Publicité

Les langues disponibles
  • FR

Les langues disponibles

  • FRANÇAIS, page 17
Налады
Калі размяшчэнне кабеляў вызначана (не даўжэй за 10
метраў, каб пазбегнуць перашкод), падлучыце іх да Gold
W15. Кабелі сілкавання трэба падлучаць у апошнюю
чаргу. Не прайгравайце музыку на гэтым этапе.
ЗАЎВАГА: Усе працэдуры можна ажыццяўляць з
дапамогай панэлі кіравання ці пульта дыстанцыйнага
кіравання.
ЗАЎВАГА: Gold W15 аўтаматычна пераключаецца паміж
уваходнымі сігналамі. Гэта немагчыма рабіць уручную. У
нізкачастотнага ўваходу (LFE) прыярытэт перад стэрэа-
уваходам (Stereo). На дысплэі будзе адлюстравана LFE
ці StE як частка цыкла (гл. ніжэй).
ЗАЎВАГА: На кожным уваходзе 3 ячэйкі памяці для
налад карыстальніка. Калі ласка, гл. старонку 136.
Завадскія налады
Налады па ўмаўчанню:
ФНЧ: 60 гц (толькі стэрэа ўваход)
Вугал нахілу: -24 дБ/ актаву (толькі стэрэа ўваход)
Фаза: 0 градусаў
EQ: Выкл.
LEO: Выкл.
Гучнасць: -20 дБ (Заўвага: гэта вельмі нізкае значэнне,
неабходна змяніць яго на 0 дБ перад настройкай).
гэта першапачатковыя налады пры настройцы вашай
прылады. Вы можаце змяняць налады, калі завадскія
налады не адпавядаюць вашаму асяроддзю ці густу.
Цыкл сілкавання
Gold W15 можа быць уключана з дапамогай энкодэра,
пульта дыстанцыйнага кіравання ці поўнасцю аўтаматычна.
гэта адбываецца ў наступнай паслядоўнасці:
Націсніце на энкодэр/ кнопку ўключэння на пульце
дыстанцыйнага кіравання/ атрымаць сігнал > на дысплэі
з'явіцца ON на 2 секунды > увод на 5 секунд, напрыклад, LFE
> затым выбраныя першапачатковыя налады, напрыклад,
1 > Затым будзе паказаны працуючы па змаўчанню экран.
(адна кропка ў цэнтры дысплэя).
Калі не будзе атрыманы сігнал на працягу 10 хвілін,
сабвуфер вернецца ў рэжым чакання. Калі націснуць кнопку
ўключэння на дыстанцыйным кіраванні, ён пяройдзе ў
рэжым чакання. У абодвух выпадках на дысплэі будзе
паказана OFF на працягу 10  секунд, а затым гэты надпіс
знікне.
Першапачатковыя налады з дапамогай
AV-працэсара/рэсівера
Злучыце адзіночным злучальным кабелем (не даўжэйшым
за 10 метраў) AV-працэсар/рэсівер і раздым, адзначаны як
уваход LFE (канал нізкачастотных эфектаў). Калі ў вас ёсць
дадатковы сабвуфер, раздым LFE можа быць выкарыстаны
для перадачы сігналу.
Выкарыстанне выхаду LFE нейтралізуе раздзяляльны фільтр
Gold W15. гэта трэба настроіць на AV-працэсары/рэсіверы.
Калі ласка, звярніцеся да інструкцыі карыстальніка, каб
атрымаць больш падрабязную інфармацыю. Улічвайце,
што красовер павінен быць настроены ў адпаведнасці з
абмежаваннямі нізкіх частот асноўных калонак (гл. табліцу
на старонцы 135).
Перад пачаткам аўтанастройкі AV працэсара/рэсівера
(звярніцеся да інструкцыі карыстальніка AV-прылады),
выканайце наступныя дзеянні:
Запусціце эквалайзер пакоя LEO (Старонка 134)
Устанавіце гучнасць 0дБ (Старонка 130/131)
фазу на 0 (Старонка 135)
EQ на OFF (Старонка 135)
LEO на ON (Старонка 136). Leo уключаецца аўтаматычна
пасля каліброўкі
Калі ўсе вышэйапісаныя налады былі зроблены, вы можаце
ўключыць аўтаматычную наладу AV-узмацняльніка.
Далейшая персаналізацыя і наладка могуць быць выкананы
пасля аўтаматычнай настройкі эквалайзера. Мы таксама
рэкамендуем правяраць, ці адпавядаюць аўтаматычныя
налады рэкамендуемым у залежнасці ад усёй астатняй
сістэмы. Не бойцеся змяняць налады на сваіх AV-прыладах.
monitoraudio.com
133

Publicité

loading