Пазіцыянаванне/першапачатковая наладка
Да заканчэння працэдуры ўсталявання сабвуфер павінен заставацца адлучаным ад электрычнай
сеткі.
Найлепш каб сабвуфер знаходзіўся ў найбольш падыходзячым месцы, пажадана, не ў самым куце памяшкання, бо гэта
можа выклікаць нізкачастотны гуд. Пасля вызначэння жаданай пазіцыі, неабходна праверыць даўжыню кабеляў — яна
павінна быць дастатковай для падключэння без нацяжэння. Аптымальная настройка сродкаў кіравання цалкам залежыць
ад канфігурацыі сістэмы, інтэр'ера памяшкання і асабістага густу. Для першапачатковай праверкі ўстанавіце сродкі кіравання
адпаведна прыведзенаму ніжэй апісанню.
Рэгулятар гучнасці
Рэгулятар частоты
Кіраванне нізкімі частотамі
Рэгулятар фазы
Пераключальнік рэжыму
Сігнал запуску напружаннем
12 В (опцыя)
Уваход
Забараняецца далучаць і адлучаць уваходныя/выхадныя кабелі RCA пры ўключаным сабвуферы.
Наладка
Пасля далучэння ўваходных кабеляў і ўсталявання сродкаў кіравання ў адпаведнасці з вышэйазначанай працэдурай
першапачатковай наладкі, сабвуфер можна далучыць да электрычнай сеткі і ўключыць выключальнік электрасілкавання.
Не спрабуйце на гэтым этапе прайграваць музыку ці фільмы, паколькі неабходна запусціць функцыю аўтаматычнай наладкі
AV-узмацняльніка (калі ён выкарыстоўваецца).Калі ваш узмацняльнік мае функцыю аўтаматычнай наладкі, запусціце яе
зараз. Пры адсутнасці функцыі аўтаматычнай наладкі, або калі стэрэаўзмацняльнік падключаны да левага і правага ўвахода,
задайце частату раздзялення, адпавядаючую асноўнай акустычнай сістэме.
Пасля завяршэння аўтаматычнай наладкі, праверце правільнасць задання параметраў сабвуфера на AV-узмацняльніку.
Узровень не павінен адрознівацца больш чым на +/- 3 дБ.У адваротным выпадку рэкамендуецца выканаць наладку ўзроўню.
Прайграйце некалькі розных і добра знаёмых вам урыўкаў з музыкальных твораў/фільмаў і адрэгулюйце ўзровень гучнасці
сабвуфера так, каб ён арганічна ўпісваўся ў сістэму.Пасля гэтага на ўзмацняльніку можна ўстанавіць сярэдні ўзровень гучнасці
праслухоўвання. Пераканаўшыся ў тым, што ўсё працуе правільна, паўторна праверце параметры настройкі сабвуфера.
ЗАЎВАГА. Калі параметры акустычнай сістэмы/ сабвуфера не адпавядаюць вашаму густу ці рэкамендацыям,
прыведзеным у інструкцыі да акустычнай сістэмы/ сабвуфера, можа спатрэбіцца ручная настройка.
76
Павінен быць устаноўлены прыкладна на 10 гадзін.
Павінен быць устаноўлены на частату, што прыкладна адпавядае
асноўнай акустычнай сістэме пры выкарыстанні левага і правага
лінейнага ўваходу сігналу.
У выпадку падключэння да AV-прыёмніка павінен знаходзіцца
ў становішчы "Фільмы";
пры падключэнні да стэрэафанічнага ўзмацняльніка — у становішчы
"Музыка".
Павінен быць устаноўлены на нуль градусаў.
Павінен знаходзіцца ва ўключаным становішчы.
На дадзеным этапе не падключаецца.
Падключэнне да ўзмацняльніка павінна быць выканана на дадзеным
этапе, перш чым на сабвуфер будзе пададзена сілкаванне. Глядзіце
пункты 1 і 2 на старонцы 74.
Bronze W10