Зарадка батарэй NLX пры паслядоўным падключэнні.
Неабходна заўсёды выкарыстоўваць літыевую зарадную прыладу з правільнымі паказчыкамі напружання і току. Паслядоўна падключаныя
акумулятарныя батарэі NLX можна зараджаць індывідуальна з дапамогай 12-вольтных літыевых зарадных прылад. У мэтах бяспекі зарадныя
прылады, якія выкарыстоўваюцца такім чынам, павінны быць электрычна ізаляваныя. Паслядоўна падключаныя акумулятарныя батарэі
NLX можна зараджаць разам з дапамогай адной літыевай зараднай прылады адпаведнага напружання. Рэкамендуецца выкарыстоўваць
«разумныя» зарадныя прылады вытворчасці кампаніі NOCO GENIUS для зарадкі акумулятарных батарэй NLX.
Паслядоўнае падключэнне акумулятарных батарэй NLX да нагрузкі.
Нагрузка заўсёды павінна быць падключана праз увесь ланцужок паслядоўных акумулятарных батарэй, каб пераканацца, што кожная
акумулятарная батарэя разраджаецца з аднолькавай хуткасцю. Невыкананне гэтага можа прывесці да дысбалансу акумулятарнай батарэі і
зніжэння прадукцыйнасці сістэмы.
Тэхнічнае абслугоўванне паслядоўна падключаных батарэй.
Перыядычна неабходна вымяраць напружанне кожнай акумулятарнай батарэі пры паслядоўным падключэнні, каб пераканацца, што яны
збалансаваныя. Гэта нармальна, калі паслядоўна падключаныя батарэі дэманструюць некаторы дысбаланс адразу пасля зарадкі або разрадкі
пры вялікай нагрузцы. Для атрымання дакладных вынікаў не варта вымяраць напружанне акумулятарнай батарэі падчас зарадкі, або на працягу
12 гадзін пасля зарадкі. Найлепшыя вынікі дасагаюцца падчас вымярэння пры лёгкай нагрузцы пры сярэднім стане зараду. Калі напружанне
акумулятарнай батарэі не збалансавана больш чым на 200 мВ, або калі прадукцыйнасць сістэмы пачынае пагаршацца, неабходна адключыць
нагрузку і цалкам зарадзіць кожны акумулятар паасобку з дапамогай той жа 12-вольтавай зараднай прылады.
Правільная канфігурацыя для паслядоўнага падключэння акумулятарных батарэй NLX.
ЛІТЫЕВАЯ
1.)
ЗАРАДНАЯ
ПРЫЛАДА 12В
ЛІТЫЕВАЯ
ЗАРАДНАЯ
ПРЫЛАДА 12В
ЛІТЫЕВАЯ
ЗАРАДНАЯ
ПРЫЛАДА 12В
ЛІТЫЕВАЯ
ЗАРАДНАЯ
ПРЫЛАДА 12В