Télécharger Imprimer la page

Рашоткі; Канічныя Заглушкі - Monitor Audio BRONZE Série Manuel D'utilisation

Masquer les pouces Voir aussi pour BRONZE Série:

Publicité

Les langues disponibles
  • FR

Les langues disponibles

  • FRANÇAIS, page 15
Рашоткі
Акустычныя сістэмы Bronze усіх серый камплектуюцца рашоткамі, задрапіраванымі акустычна празрыстай
тканінай. Рашоткі пастаўляюцца ў асобнай кардоннай упакоўцы. Рашоткі маюць схаванае мацаванне пры дапамозе
магнітаў, усталяваных на рашотках і на корпусе (на Bronze FX рашоткі мацуюцца з дапамогай штыфтоў і гнёздаў).
Рашотка ўсталёўваецца на корпус эмблемай уніз. Рашотка ўтрымліваецца на месцы магнітам.
Кожная акустычная сістэма FX пастаўляецца з трыма асобнымі рашоткамі, усталяванымі на заводзе. Каб зняць
рашоткі, асцярожна падкалупніце іх кончыкамі пальцаў.
УВАГА! Перад пад'ёмам ці перамяшчэннем акустычнай сістэмы, зніміце з яе ўсе рашоткі.
Канічныя заглушкі
УВАГА! Будзьце асцярожнымі, не ўстаўляйце канічныя заглушкі занадта глыбока ў адтуліны
фазаінвертара – гэта можа прывесці да іх падзення ўнутр корпуса акустычнай сістэмы.
У выпадку усталявання акустычнай сістэмы ў невялікім памяшканні – каля 9  кв. метраў (80  кв. футаў), або ў
памяшканні з павышанай аддачай на нізкіх частотах, усталяванне канічных заглушак можа быць карысным.
Аднак перад гэтым рэкамендуецца паэксперыментаваць з выбарам месца усталявання акустычнай сістэмы. Для
аптымізацыі характарыстыкаў акустычных сістэм, не размяшчайце іх надта блізка да сцен ці да кутоў памяшкання
(глядзіце рэкамендацыі на старонцы 112). Калі месцазнаходжанне калонак вызначаецца эстэтыкай ці інтэр'ерам
памяшкання, або мае месца акцэнтаванне нізкіх частот, глядзіце пункт 1 – для сістэм Bronze 1 і 2, або пункт 2 – для
сістэм Bronze 5 і 6.
1.
У тым выпадку, калі палічныя/ стоечныя калонкі (Bronze 1 і 2) будуць знаходзіцца на адлегласці менш за
20 см ад задняй сцяны (напрыклад, на кніжнай паліцы ці на стойцы паблізу сцяны) рэкамендуецца ўставіць
у адтуліны фазаінвертара канічныя заглушкі. Гэта аслабіць нізкачастотны гуд і забяспечыць найлепшыя
характарыстыкі акустычнай сістэмы ў існых умовах.
2.
Выкарыстоўваць канічныя заглушкі для падлогавых акустычных сістэм (Bronze 5 і 6) рэкамендуецца ў тых
выпадках, калі сістэмы знаходзяцца на адлегласці меней 18  цаляў/ 45 см ад задняй сцяны. Гэта аслабіць
нізкачастотны гуд і забяспечыць найлепшыя характарыстыкі акустычнай сістэмы ў існых умовах.
Што такое нізкачастотны гуд?
Нізкачастотны гуд (часам званы лішкам) звычайна ўзнікае тады, калі нізкачастотныя ваганні, выходзячыя з
акустычнай сістэмы, "ўзбуджаюць" уласныя ваганні ў памяшканні, акцэнтуючы адну ці некалькі частот. Усталяванне
заглушак у адтуліны фазаінвертара не змяншае ступень распаўсюджання нізкачастотнага кампанента, аднак аддача
нізкачастотнай энергіі зблізку частаты налады фазаінвертара змяншаецца. Пры гэтым аслабляецца нізкачастотны
гуд, павялічваецца "празрыстасць" і "жвавасць" гучання. Настойліва рэкамендуецца эксперыментаваць з
заглушкамі.
monitoraudio.com
117

Publicité

loading