Усталяванне
Пазіцыянаванне 2-канальнай сістэмы
Падчас выкарыстання 2-канальнай сістэмы слухач і калонкі павінны размяшчацца ў вяршынях роўнабаковага
трохкутніка. Адлегласць паміж калонкамі павінна складаць 6-10 футаў (1,8-3 м). Ідэальная адлегласць да задняй
сцяны павінна складаць 8-18 цаляў (20-45 см); да бакавых сцен — 3 футы (~1м).
Падчас усталявання сістэмы настойліва рэкамендуецца эксперыментаваць, бо асяроддзе і асабістыя перавагі
могуць істотна адрознівацца. Пры недастатковым узроўні нізкіх частот паспрабуйце, напрыклад, пасунуць калонкі
бліжэй да сцяны. І наадварот – адсунуць ад сцяны, калі ўзровень нізкіх частот празмерны. Глядзіце таксама
інфармацыю пра канічныя заглушкі на старонцы 117. Пры страце стэрэагуку паспрабуйце крыху звузіць заглушкі ў
насавой частцы.Павінна здавацца, што гук зыходзіць з сярэдняй зоны паміж калонкамі, а не з іх саміх.
Кампаноўка AV-сістэм
Ніжэй паказана аптымальная кампаноўка і некаторыя рэкамендацыі па планаванню памяшканняў для AV-сістэм.
Адлегласці паміж франтальнымі і, у некаторых выпадках, тылавымі падлогавымі і палічнымі калонкамі павінны
складаць прыблізна 6-9 футаў (1,8-2,5м), і не меней 10 цаляў (25см) да сцяны.
Калі пры прайграванні музыкі (без сабвуфера) узровень нізкіх частот празмерны, або ўзнікае нізкачастотны гуд,
паспрабуйце трохі адсунуць калонкі ад сцяны (сцен), ці адрэгуляваць частату падзелу для дынамікаў і/ ці сабвуфера.
Паспрабуйце, таксама, змяніць месцазнаходжанне сабвуфера. Калі гэта немагчыма, паспрабуйце скарыстаць
канічныя заглушкі (не ўваходзяць у камплект пастаўкі мадэляў Bronze-FX і Centre). Глядзіце старонку 117.
Мадэль Bronze Centre павінна быць накіравана на гледача і размяшчацца прыблізна на ўзроўні яго вушэй. У выпадку
размяшчэння ніжэй ці вышэй узроўню вушэй, крыху нахіліце сістэму з дапамогай гумавых ножак (у камплект
уваходзяць невялікія ножкі).
Мадэль Bronze FX павінна размяшчацца ў адпаведнасці з прыведзенымі ніжэй малюнкамі; ніз калонак павінен
знаходзіцца прыблізна на 2 футы (60 см) вышэй узроўню вушэй слухача.
ЗАЎВАГА. Пры выкарыстоўванні 2-х пар Bronze FX у сістэме 7.1 ПРАВАЯ калонка
выкарыстоўваецца ў якасці правай тылавой, а ЛЕВАЯ – у якасці левай тылавой калонкі
аб'ёмнага гучання. Такім чынам, ПРАВАЯ бакавая калонка аб'ёмнага гучання ўсталёўваецца
на левай сцяне, а ЛЕВАЯ – на правай. Гэта абумоўлена фазіроўкай высокачастотнага
дынаміка.
112
Bronze Series