Télécharger Imprimer la page

Monitor Audio ASB-10 Manuel Du Propriétaire page 99

Masquer les pouces Voir aussi pour ASB-10:

Publicité

Les langues disponibles
  • FR

Les langues disponibles

  • FRANÇAIS, page 13
Абнаўленне прашыўкі з USB-накапляльніка
Для абнаўлення прашыўкі з USB-накапляльніка неабходна спачатку яе
спампаваць.
ЗАЎВАГА: Накапляльнік неабходна адфарматаваць у FAT32, а спампаваны
файл захаваць у карнёвую папку.
1.
Запусціце браўзер на сваім ПК/Mac, зайдзіце на сайт www.
monitoraudio.com, а затым перайдзіце на старонку ASB-10 ці на
старонку Тэхнічнай падтрымкі.
2.
Спампуйце файл прашыўкі і распакуйце архіў.
3.
Скапіруйце файл пад назвай 'asb1_mcu.bin' ці 'asb1_ess.rom'
і захавайце яго на USB-накапляльніку. Пасля таго як скапіруеце
/ захаваеце файл, бяспечна дастаньце USB-накапляльнік.
4.
ASB-10 павінен быць уключаны і знаходзіцца ў актыўным
рэжыме. Націсніце і ўтрымлівайце кнопку ўключэння, пакуль
святлодыёдны індыкатар на пярэдняй панэлі не пачне міргаць
фіялетавым колерам.
5.
Затым устаўце USB-накапляльнік у USB-уваход ASB-10 (нумар
6 на ст. 3). ASB-10 пяройдзе ў рэжым чакання пасля завяршэння
абнаўлення.
Налады яркасці святлодыёда
Знаходзячыся ў рэжыме чакання, націсніце і ўтрымлівайце кнопку 3D на
працягу 3 секунд на ASB-10 ці на пульце. Калі святлодыёдны індыкатар
стане белым, можна настройваць яркасць з дапамогай кнопак рэгуліроўкі
гучнасці. ASB-10 пяройдзе ў рэжым чакання прыкладна праз 3 секунды
пасля завяршэння настройкі.
Замена батарэек у пульце
1.
Трымайце пульт кнопкамі ўверх і адкрыйце адсек для батарэек,
націснуўшы на спецыяльны выступ.
2.
Поўнасцю выньце адсек, каб дастаць батарэйкі.
3.
Выкарыстоўвайце батарэйкі выключна такога ж тыпу - CR2025
3v.
4.
Пастаўце адсек у пульт.
All manuals and user guides at all-guides.com
Пошук і ліквідацыя няспраўнасцяў
Калі ўзнікнуць няспраўнасці падчас выкарыстання Airstream ASB-10,
правядзіце некалькі простых праверак, якія могуць вырашыць праблемы.
Немагчыма падключыцца праз Bluetooth
ASB-10 забыў Bluetooth-прыладу
Адсутнасць гуку
ASB-10 не рэагуе на каманды
monitoraudio.com
На прыладзе перадачы гуку павінен быць уключаны Bluetooth,
прылада павінна быць падключана да ASB-10.
Калі вы не можаце знайсці ASB-10, паспрабуйце ўключыць пошук
прылад.
Трымайцеся на адлегласці ад патэнцыяльных крыніц перашкод, якія
могуць паўплываць на Bluetooth-сігнал, такіх як мікрахвалёвыя печкі.
Калі вы не можаце падключыцца да ASB-10, а святлодыёдны індыкатар
ASB-10 свеціцца блакітным колерам, значыць, іншая прылада ўжо
падключана да ASB-10. Націсніце і ўтрымлівайце кнопку Bluetooth-
крыніца (нумар 3 на ст. 3) каб адключыць гэту прыладу і зрабіць
магчымым новае падключэнне да ASB-10 (падрабязней на ст. 9).
Калі аўдыё перарываецца, паменшыце адлегласць да ASB-10.
ASB-10 запамінае толькі адну Bluetooth-прыладу за раз. Як толькі будзе
падключана новая прылада, папярэдняя прылада будзе забытай.
Праверце ўзровень гучнасці, кнопку выключэння гуку, а таксама
кнопку паўза/прайграванне. Узровень гучнасці рэгулюецца асобна на
прыладзе і на ASB-10.
Праверце, ці падключаны кабель сілкавання да ASB-10, ці ўключана
вілка ў разетку.
Праверце, ці падключаны кабель сілкавання да ASB-10, ці ўключана
вілка ў разетку.
Адключыце сілкаванне ASB-10, пачакайце, пакуль патухнуць
індыкатары, і зноў уключыце сілкаванне.
97

Publicité

loading