Télécharger Imprimer la page

Monitor Audio ASB-10 Manuel Du Propriétaire page 98

Masquer les pouces Voir aussi pour ASB-10:

Publicité

Les langues disponibles
  • FR

Les langues disponibles

  • FRANÇAIS, page 13
Падключэнне да сілкавання
Пасля таго як вы падключыце ўсе кабелі, можна будзе падключыць ASB-10
да сеткі электрасілкавання.
ВАЖНА: Выконвайце інструкцыі ў вызначанай паслядоўнасці.
1.
Падключыце шнур сілкавання да ASB-10.
2.
Уключыце ў разетку і, калі гэта будзе неабходна, націсніце на кнопку
ўключэння.
3.
ASB-10 будзе знаходзіцца ў рэжыме чакання (індыкатар будзе гарэць
чырвоным колерам). Каб выйсці з рэжыму чакання, націсніце кнопку
ўключэння. Святлодыёдны індыкатар будзе міргаць сінім падчас
першапачатковай загрузкі, а затым яго колер зменіцца ў адпаведнасці
з апошнім выбраным уваходам.
96
All manuals and user guides at all-guides.com
ASB-10
Перадача музыкі праз Bluetooth
Пераход у рэжым Bluetooth
Перад тым, як працягнуць, упэўніцеся, што ASB-10 знаходзіцца ў актыўным
рэжыме.
Каб перайсці да Bluetooth-падключэння, націсніце на кнопку Bluetooth-
крыніца на пярэдняй панелі ASB-10 (нумар 3 на ст. 3). Святлодыёдны
індыкатар пачне міргаць блакітным колерам.
Падключэнне Bluetooth-прылад
Паколькі Bluetooth вельмі распаўсюджаны ў разнастайных прыладах,
такіх як iOS, Android, ПК, Mac і Windows Phone, працэс падключэння праз
Bluetooth можа адрознівацца ў розных прыладах. Ніжэй прыведзеныя
агульныя рэкамендацыі, як пачаць работу. Каб знайсці больш інфармацыі,
гл. інструкцыю сваёй прылады.
1.
Перайдзіце да налад Bluetooth на сваёй прыладзе і ўключыце Bluetooth,
2.
Выберыце і падключыцеся да 'Monitor Audio ASB-10.' . Калі
падключэнне выканана паспяхова, святлодыёдны індыкатар
ASB-10 будзе гарэць блакітным колерам.
3.
Пачніце прайграваць аўдыё са сваёй прылады, выкарыстоўваючы
выбраную вамі праграму.
ЗАЎВАГА: Гучнасць рэгулюецца незалежна на ўсіх прыладах.
Адключэнне Bluetooth-прылад
Калі вы ўжо раней падключалі прыладу (ASB-10 захоўвае 5 апошніх прылад),
ваша прылада аўтаматычна падключыцца да ASB-10, калі на ёй будзе
ўключаны Bluetooth. Калі падключэнне выканана паспяхова, святлодыёдны
індыкатар ASB-10 будзе гарэць блакітным колерам.
1.
Каб падключыць новую прыладу і адключыць папярэднюю, націсніце і
ўтрымлівайце кнопку Bluetooth-крыніца (нумар 3 на ст. 3).
2.
Калі прылада будзе адключана, святлодыёдны індыкатар ASB-10
заміргае блакітным колерам.

Publicité

loading