Télécharger Imprimer la page

Sharp SJ-SC680V Mode D'emploi page 122

Publicité

Les langues disponibles
  • FR

Les langues disponibles

  • FRANÇAIS, page 22
ЗАХАВАННЕ ПРАДУКТАЎ
Ахалоджванне зніжае хуткасць псавання прадуктаў
харчавання. Для максімальнага павелічэння тэрміну
захоўвання скорапсавальных прадуктаў харчавання,
пераканайцеся, што прадукты максімальна свежыя. Ніжэй
прыводзіцца агульнае правіла для прадаўжэння тэрміну
захоўвання прадуктаў харчавання.
Упакуйце ўсе згатаваныя стравы ў герметычны кантэйнер
або плёнку.
Каб звесці да мінімуму страты вільгаці, садавіна і гародніна
павінны захоўвацца ў пластыкавай упакоўцы, напрыклад,
плёнцы, мяшках (незапячатанных) на адпаведных паліцах
для садавіны і гародніны.
Яйкі павінны захоўвацца на паліцах для яек.
Раўнамерна размяркоўвайце прадукты на паліцах, каб
ахаладжаючае паветра распаўсюджвалася эфектыўна.
Гарачая ежа павінна ахаладзіцца да памяшчэння ў
халадзільнік. Змяшчэнне гарачых аб'ектаў павышае
тэмпературу ў халадзільніку і павялічвае рызыку хуткага
псавання прадуктаў.
Не дапускайце блакіроўкі выхаду і ўваходу контура
халоднага паветра прадуктамі ці кантэйнерамі, інакш
прадукты будуць ахалоджвацца нераўнамерна.
Сачыце, каб дзверы заўсёды заставаліся закрытымі.
ДОГЛЯД І ЧЫСТКА
ПАПЯРЭДЖАННЕ
Адключыце халадзільнік у першую чаргу, каб
пазбегнуць паражэння электрычным токам.
Не плёскайце ваду непасрэдна на знешні або
ўнутраны корпусы халадзільніка. Гэта можа прывесці
да узнікнення іржы і пагаршэння стану электрычнай
ізаляцыі.
ВАЖНА
Каб пазбегнуць стварэння расколін на паверхні і ўнутры
пластыкавых кампанентаў, выконвайце наступныя
парады.
Выдаляйце любы раслінны алей, што трапіў на
пластыкавыя дэталі.
Некаторыя бытавыя хімічныя рэчывы могуць прычыніць
шкоду халадзільніку, таму выкарыстоўвайце для чысткі
толькі мыльную ваду.
Ужыванне неразбаўленых вадой рэчываў або нядбайна
сцертая мыльная вада можа прывесці да растрэсквання
пластмасавых дэталяў.
1
Дастаць усе аксэсуары, напрыклад, палічкі камеры
і наддзвярныя палічкі. Вымыць іх цёплай вадой з
вадкасцю для мыцця посуду; прапаласкаць у чыстай
вадзе і высушыць.
(Толькі кантэйнер для садавіны і гародніны не
з'яўляецца здымным.)
2
Ачысціце ўнутраны корпус халадзільніка тканінай,
змочанай у цёплай мыльнай вадзе. Затым,
выкарыстоўваючы халодную ваду, вытрыце мыльную
ваду.
3
Працірайце знешні корпус мяккай тканінай кожны раз,
калі ён забруджваецца.
4
Чысціце магнітныя дзвярныя ўшчыльнікі зубной шчоткай
і цёплай мыльнай вадой.
122
Для лепшай
замарозкі
Прадукты павінны быць
свежыя.
Замарожвайце прадукты
невялікімі порцыямі.
Прадукты павінны быть
добра запакованы ці
герметычна закрыты.
Раўнамерна
размяркоўвайце прадукты ў
маразільнай камеры.
Рабіце надпісы на
кантэйнерах аб захаваных у
іх прадуктах.
УНУТР
ВОНКІ
Не размяшчайце прадукты насупраць выхаду
халоднага паветра: гэта можа прывесці да іх замарозкі.
УВАГА
Каб прадухіліць пашкоджанне халадзільніка, не варта
выкарыстоўваць моцныя чысцячыя сродкі і растваральнікі
(лакі, фарбы, шліфавальныя парашкі, бензін, кіпень і г.д.).
Пасля адключэння сілкававання, калі ласка, пачакайце
мінімум 5 хвілін да паўторнага падключэння.
Шкляныя паліцы важаць каля 3 кг. Трымайце іх моцна пры
выдаленні з халадзільніка або перамяшчэнні.
Не кідайце ніякія аб'екты ўнутр халадзільніка і не стукайце па
ўнутранай сцяне. Гэта можа прывесці да расколу ўнутранай
паверхні.
Размарожванне
Працэс размарожвання халадзільніка з'яўляецца
цалкам аўтаматычным дзякуючы ўнікальнай сістэме
энергазберажэння.
Замена ўнутранай лямпы
Для замены перагарэлай лампачкі звярніцеся да сэрвіснага
агента SHARP. Замена лампачкі павінна ажыццяўляцца
толькі кваліфікаваным спецыялістам.
Выключэнне халадзільніка
Калі Вы з'язджаеце на працяглы перыяд і адключаеце
халадзільнік, дастаньце ўсе прадукты і старанна вычысціце
ўнутраны корпус. Выцягніце штэпсель шнура сілкавання з
разеткі і пакіньце ўсе дзверцы адчыненымі.

Publicité

loading

Ce manuel est également adapté pour:

Sj-sc700v