Télécharger Imprimer la page

ABAC CHISEL HAMMER Notice D'utilisation page 123

Publicité

Les langues disponibles
  • FR

Les langues disponibles

  • FRANÇAIS, page 68
BE
ВЫКАРЫСТАННЕ АДБОЙНАГА МАЛАТКА
Перад эксплуатацыяй абсталявання наліце некалькі кропель алівы (E) у адтуліну паветразаборніка (F) ці раздым (E)
пнеўматычнага інструмента.
Абярыце апаведнае зубіла ў залежнасці ад патрэбы (мал.2).
Здыміце фіксатар спружыны (I), каб паставіць зубіла (C). Заўсёды добра зацягвайце фіксатар спружыны перад
выкарыстаннем.
ПАПЯРЭДЖАННЕ: Выкарыстоўвайце абсталяванне, распрацаванае для выкарыстання з пнеўматычнымі інструментамі.
Не выкарыстоўвайце пашкоджанае абсталяванне.
Для працы націсніце на спускавы кручок (H). Каб пазбегнуць траўм падчас працы, заўсёды трымайце малаток трывала.
Для ўстаноўкі хуткасці ваганняў пакруціце ручку (G) па гадзіннікавай стрэлцы/супраць гадзіннікавай стрэлкі.
H
F
I
G
Мал.3
ТЭХАБСЛУГОЎВАННЕ
Адключыце падачу паветра падчас тэхабслугоўвання інструмента.
Рэгулярна чысціце і сушыце фільтр у сістэме і адтуліну паветразаборніка пнеўматычнага інструмента.
Змазвайце кожнае хуткараздымнае злучэнне ў сістэме, каб прадухіліць закліноўванне.
Штодня злівайце кандэнсат з паветранага фільтра і з кампрэсара.
Каб пазбегнуць утварэння іржы і мінімізаваць знос, ачышчайце і змазвайце інструмент пасля кожнага выкарыстання.
Рэгулярна правярайце інструмент на аслабленыя балты/шрубы або дэталі.
У выпадку парушэння электрасілкавання: адрамантуйце інструмент.
Толькі навучаныя і кваліфікаваныя тэхнікі могуць наладжваць або рамантаваць інструмент.
У выпадку, калі інструмент абсталяваны глушыльнікам, пераканайцеся, што ён працуе належным чынам,
пашкоджаны глушыльнік неабходна замяніць.
Каб мінімізаваць узровень шуму і вібрацыі, трэба рэгулярна рабіць тэхагляд інструмента.
Калі вы не збіраецеся выкарыстоўваць інструмент больш працяглы час, яго трэба змазаць алівай. Калі ласка,
наліце некалькі кропель смалы і алівы без кіслот у адтуліну паветразаборніка і дайце інструменту папрацаваць у
пустую некалькі секунд.
Рабіце тэхагляд інструмента не радзей чым раз на год.
МЭТАВАЕ ВЫКАРЫСТАННЕ
Карыстальнік або працадаўца карыстальніка павінны ацаніць канкрэтную функцыянальнасць інструмента, якая
паўстае ў выніку кожнага выкарыстання.
Ніколі не выкарыстоўвайце інструмент не па ягоным прызначэнні і не так, як апісана ў гэтым кіраўніцтве.
Пашкоджанні, выкліканыя невыкананнем дадзенага кіраўніцтва, няправільным выкарыстаннем або рамонтам,
ніколі не будуць пакрывацца гарантыяй ад вытворцы, кампанія не нясе ніякай адказнасці за гэта. Кампанія-
вытворца пакідае за сабой права на тэхнічнае пераабсталяванне без папярэдняга паведамлення.
Дадзены пнеўматычны малаток распрацаваны для прарэзкі іржавага металу або балтоў і выдалення раствору з
цэментавых блокаў або цэглы. НІКОЛІ НЕ ВЫКАРЫСТОЎВАЙЦЕ ў вадзе ці з абестам.
Пры выкарыстанні інструмента іншым чынам, ацэнка рызыкі павінна быць зроблена працадаўцам/карыстальнікам.
123

Publicité

loading